Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка
Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Леанід Ерын | ||||||
Пераемнік | Юрый Жадобін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1957 (67 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар. 27 студзеня 1957) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 студзеня 1957 у в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1985 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).
Пасля вучобы ў Светлагорскім ТВ-50 Гомельскай вобласці паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут, па канчатку якога працаваў майстрам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэху Мінскага керамічнага завода ПА «Мінскбудматэрыялы».
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1984 года: курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР, супрацоўнік, старшы супрацоўнік УКДБ БССР па Мінскай вобласці. У 1989 годзе прызначаецца намеснікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Мінскай вобласці (з 1992 года — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці).
У 1993—1994 гадах — старшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспекцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.
5 лістапада 1997 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, курыруе пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Да прызначэння на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі.
25 жніўня 1998 года палкоўнік Сцяпан Сухарэнка, які выконваў абавязкі намесніка старшыні КДБ, прызначаны начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Мінску і Мінскай вобласці.
23 лютага 2000 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра[1].
17 кастрычніка 2000 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2005 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасля вызвалення ад пасады Леаніда Ерына)[2].
Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што апазіцыя рыхтуе шэраг правакацый, у тым ліку збіраецца ўкідваць дохлых пацукоў у сістэму водазабеспячэння. Расследаванне не скончылася нічым, аднак Сухарэнка і пазнейшых інтэрв’ю настойваў на праўдзівасці гісторыі з пацукамі[3].
17 ліпеня 2007 года вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую работу».
У канцы ліпеня 2008 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арменіі Сцяпана Сухарэнка. 14 жніўня 2008 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Арменіі[4]. Да 2015 года Сухарэнка быў паслом у Арменіі, пасля працаваў у Банку развіцця, адкуль сышоў у 2018 годзе.
Санкцыі ЕС, ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, якія былі прызнаны Еўрапейскім Саюзам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўнага разгону Плошчы 2010, быў уключаны спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5][6].
Таксама Сухарэнка знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7][8][9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (2000)[10],
- 13 медалёў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2000 года № 89
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2005 года № 23
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 425 «О назначении С. Н. Сухоренко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Армения и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 16 чэрвеня 2010. (руск.)
- ↑ Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (руск.)(недаступная спасылка). KP.BY (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ США продлили санкции против белорусских чиновников(недаступная спасылка)
- ↑ Executive Order 13405 of June 16, 2006. Blocking Property of Certain Persons Undermining Democratic Processes or Institutions in Belarus
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2000 года № 467 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Здудзічах
- Выпускнікі БДТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Арменіі
- Дыпламаты Беларусі
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС